Меню Сайта

Авторизация



регистрация | забыл пароль

Свежий анекдот

Двое беседуют
Вы были на "Свадьбе Фигаро"?
Нет, ограничился поздравительной телеграммой.

Мы в социальных сетях!

Авторизация

ВЫ ЗДЕСЬ : БеларусьЛегенды озера Нарочь на белару → Ещё один вариант легенды озера Нарочь на Беларусском языке

Ещё один вариант легенды озера Нарочь на Беларусском языке

У гушчары старых бароў, як сляза, упаўшая з неба, блішчэла вялкае воз­ера. Вельмі прыгожым яно было. Расказы пра яго чароўнасць ішлі ад паселішча да паселішча і нават уделёкія крашы заходзіш.

А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчына-сіраціна па імені Найрыта, а аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела усміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны. Бывала, сядзе на беразе пад разлатстым клёнам, дзе збіралася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляцiць над пабярэжжам. У гэты час і птушкі спынялі свой спеў. Людзі забываліся пра свае гора.

Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскай пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары:

—Прыгожая кветка вырасла ў нашым краі. Табе толью спяваць у маіх пакоях.

—Кепская з мяне будзе служанка, — прамовіла Нара.

—Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй, — зазначыў пан.

Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве хлопцы і дзяўчаты. Адзін з іх, чарнявы хлопец, падышоў да пана.

—Гэта мая нявеста, — сказаў ён, — а пан няхай сярод паноў жонку шукае.

—Аці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I залемантаваў: «Узяць яго!».

Прыслужнікі звязалі Андрэйку і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пасля гэтага здарэння пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодна яна да шлюбу. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут жа дамовіліся пра вяселле.

Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служаню. Завялі ў панскія пакоі і апранулі у шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, што ні пяром апісаць, ні ў казцы расказаць. Пакланілася яна пану ды папрасілася перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па двары, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.

А Нара тым часам з пакунка дастала смаляю ды падпаліла пакоі адзін за другім. I калі шугануў чорны дым з вакон, а на даху заскакалі чырвоныя языкі полымя, выскачыла праз вакно і на сваей фурманцы, паганяючы каня, паехала ў вёску. Прыйшла на тое месца, дзе з Андрэйкам часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.

Ды тут пачуўся конскі тупат. Прыехалі панскія служакі. Бегалі па ўсёй вёсцы. Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.

—  Вось яна, — закрычаў адзін з іх.

—  Жывую не возьмеце, — крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.
Цёмныя хвалі з белымі грабянямі ішлі адна за другой, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэйкам не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.

—  Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх тых, хто загінуў
ад тваіх рук у тваім маёнтку, — прашаптала Нара.

Ад злосці панскія служакі кінулі гуслі іў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік у хвалях. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвал1...

3 таго часу назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны. Да нашых дзён дайшла назва Нарач.


Саша Митрахович 01.12.2015 20:20

Читать предыдущую статью

Легенды озера Нарочь на беларусском языке

Поделиться с друзьями:

Похожие статьи:

comments powered by HyperComments
Яндекс.Метрика
Posmotrim.by © 2015 - 2017 - интерессные путешевствия и самые красивые фото ! ! !
При использовании материалов, указывайте активную ссылку на сайт Posmotrim.by.